Знайсці
19.02.2019 / 09:35РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў указ, які рэгулюе пытанні бяспекі пры эксплуатацыі БелАЭС

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 70, якім уносяцца карэктывы ва ўказ ад 16 лютага 2015 г. № 62 «Аб гарантаванні пры пабудове Беларускай атамнай электрастанцыі», піша sb.by

У новай рэдакцыі ўказ будзе рэгуляваць пытанні бяспекі не толькі пры будаўніцтве, але і пры эксплуатацыі АЭС.

Таксама дакументам прадастаўляецца права ўпаўнаважаным дзяржаўным органам ажыццяўляць кантроль радыеактыўнага забруджвання без атрымання ліцэнзіі, а МНС надзяляецца паўнамоцтвамі ўносіць змены ў асаблівыя ліцэнзійныя патрабаванні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі.

Акрамя таго, Дзяржатамнагляд МНС зможа праводзіць грамадскія слуханні па прымаемых рашэннях у галіне бяспекі выкарыстання атамнай энергіі. Дадзеная норма ўведзена ў мэтах выканання рэкамендацый МАГАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031