Знайсці
13.02.2019 / 19:025РусŁacБел

У Віцебску затрымалі міліцыянера з 30 грамамі псіхатропу

У Віцебску увечары 10 лютага затрымалі оперупаўнаважанага Шклоўскага РАУС, у якога канфіскавалі амаль 30 грамаў псіхатропу. Такая інфармацыя з'явілася ў телеграм-канале NEXTA. Яе Tut.by пацвердзіла інфармаваная крыніца.

У 24-гадовага старэйшага лейтэнанта, оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Шклоўскага РАУС, знайшлі і канфіскавалі амаль 30 грам псіхатропнага рэчыва альфа-PVP [сінтэтычны псіхатроп, мае слэнгавую назву «хуткасць»].

Малады чалавек працаваў оперупаўнаважаным з 2016 года. У момант затрымання быў не на службе і ў цывільным адзенні.

— 10 лютага супрацоўнікі міліцыі ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці інтэрнэт-крамы па продажы наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў затрымалі 24-гадовага жыхара Шклоўскага раёна. Пры ператрусе ў яго знайшлі і канфіскавалі асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-РVP, масай больш за 29 грам, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па вобласці Аксана Лазько.

Распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 КК. Мужчыну затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031