Знайсці
13.02.2019 / 11:173РусŁacБел

Кітай адхрысціўся ад перамоваў з венесуэльскай апазіцыяй

Паведамленне газеты Wall Street Journal пра перамовы Кітая і апазіцыі Венесуэлы непраўдзівыя, заявіла ў сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

«Газета Wall Street Journal ўчора ў дзве гадзіны апублікавала гэты матэрыял, пакуль мы рыхтавалі адказ. Гэта не вельмі канструктыўна і непрафесійна. На самай справе гэта ілжывае паведамленне, гэта фэйк», — сказала Хуа Чуньін, каментуючы публікацыю.

12 лютага Wall Street Journal паведаміў, што ўлады КНР, занепакоеныя лёсам сваіх шматмільярдных інвестыцый у эканоміку Венесуэлы, адправілі свайго прадстаўніка на перамовы з лагерам лідара апазіцыі Хуана Гуайдо, што абвясціў сябе прэзідэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера