Знайсці
08.02.2019 / 21:411РусŁacБел

У Канадзе параўналі спажыванне марыхуаны да і пасля легалізацыі

Легалізацыя марыхуаны ў Канадзе практычна не паўплывала на колькасць людзей, якія яе ўжываюць, паведамляе канадскі тэлеканал CTV са спасылкай на агенцтва Staticstics Canada.

Апытанне насельніцтва паказала, што сярод канадцаў, старэйшых за 15 гадоў, каля 15 працэнтаў — прыкладна 4,6 мільёна чалавек — ужывалі канабіс за апошнія тры месяцы. Гэта колькасць амаль не змянілася з мінулага даследавання, якое праводзілася да легалізацыі.

Больш за палову з апытаных спажыўцоў прызналіся, што ўжывалі марыхуану, каб пазабаўляцца, чвэрць паведамілі, што ўжывалі яе ў медыцынскіх мэтах.

Трое з пяці спажыўцоў марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах карысталіся законнымі магчымасцямі яе куплі. Астатнія куплялі незаконна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031