Знайсці
08.02.2019 / 21:30РусŁacБел

У Лідскім раёне пенсіянер з паляўнічай стрэльбы стрэліў у суседа

Жыхар Лідскага раёна стрэліў у суседа з паляўнічай стрэльбы, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся днём 8 лютага ў адной з вёсак Лідскага раёна. Мужчына 1945 года нараджэння стрэліў у суседа з зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы.

Усё адбывалася ў адным з двароў, дзе пацярпелы ў гэты час знаходзіўся з жонкай. Жанчына пасля выстралу вырвала ў падазраванага ружжо, а таксама выклікала міліцыю і хуткую дапамогу.

Мужчыну 1969 года нараджэння аказалі неабходную дапамогу, яго жыццю нічога не пагражае. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага. Не выключана, што ён быў п'яным.

Прычынай здарэння маглі быць непрыязныя адносіны паміж мужчынамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031