У Лельчыцкім раёне супрацоўнікам ДАІ прыйшлося спыняць трактарыста-бяспраўніка са стралянінай
У Лельчыцкім раёне супрацоўнікам ДАІ прыйшлося спыняць трактарыста-бяспраўніка са стралянінай, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары ў вёсцы Баравое. Увагу ДАІ прыцягнуў трактар, які ехаў па дарозе населенага пункта без нумароў. На патрабаванне спыніцца кіроўца не адрэагаваў.
Супрацоўнікі ДАІ папераджальна стрэлілі з табельнай зброі ў паветра. Спынілі трактарыста толькі стральбой па колах.
Парушальнікам аказаўся 32-гадовы жыхар Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, які на асабістым трактары падпрацоўваў у Гомельскім рэгіёне. Паведамляецца, што мужчына раней быў пазбаўлены правоў за п'яную язду. На мужчыну склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 2
«Беларускі нармалізаваны футбол». Найлепшыя твіты тыдня
 1
Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі
 1
«Чаго вы прыперліся?» Дзяўчына паскардзілася, што за фотасесію на беларускіх цюльпанавых палях трэба плаціць
 9
У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку
 5
Затрымалі бізнэсоўца — за тое, што сігналіў у падтрымку пратэстаў і скандаваў на паўмарафоне ў Маскве «Жыве Беларусь!»
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера