Знайсці
22.12.2008 / 11:23РусŁacБел

Персідзкія мініятуры ў Менску

З 19 сьнежня да 23 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць выстава мастацкіх мініятураў сусьветна вядомага іранскага мастака Махмуда Фаршчыёна.

Творы сусьветна вядомага майстра пэрсыдзкай мініятуры выстаўленыя ў Менску.

З 19 сьнежня да 23 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць выстава мастацкіх мініятураў сусьветна вядомага іранскага мастака Махмуда Фаршчыёна,
зладжаная Пасольствам Ірану ў Беларусі.

На выставе дэманструюцца каля 60 твораў Фаршчыёна, які дасягнуў славутасьці на Захадзе і Блізкім Усходзе як мадэрнізатар тысячагадовай пэрсідзкай мініятуры. Мастак зьяўляецца самым вядомым з жывых прадстаўнікоў гэтага жанру.

Фаршчыёну ўласьцівыя сьмелыя як для клясычнага жанру фантасмагарычныя сюжэты зь яркімі фарбамі, птахамі, кветкамі ды людзьмі, прысьвечаныя зазвычай каханьню ў тых ці іншых яго формах ды праявах.

Выстава знаходзіцца на 22-м паверсе Бібліятэкі ў галерэі «Панарама», але паглядзець яе можна толькі у рэжыме наведваньня агляднай пляцоўкі. Кошт квітка – 3 500 рублёў – уваходзіць у цану наведваньня агляднай пляцоўкі.

СБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031