Знайсці
05.02.2019 / 13:017РусŁacБел

Міністр юстыцыі патлумачыў, чаму ў Беларусі за 15 год не зарэгістравалі ніводнай партыі

Фота Радыё Свабода

Для Беларусі дастаткова 15 палітычных партый, лічыць міністра юстыцыі Алег Сліжэўскі. Адказваючы на пытанне Свабоды, аб тым, чаму больш чым за 15 год у Беларусі не зарэгістравалі ніводнай новай палітычнай партыі, ён заявіў:

«Асноўная праблема — у неабходнасці сабраць мінімальную колькасць заснавальнікаў. А гэта 1 тысяча чалавек. Не памыляюся, калі ва ўсіх выпадках пытаньні ўзнікалі да складу заснавальнікаў. У спісах былі альбо мёртвыя душы, альбо людзі, якія паняцця не мелі, што яны зьяўляюцца заснавальнікамі партыі».

Міністр паведаміў, што ў Беларусі дзейнічаюць 15 палітычных партый.

«Для нашай краіны гэта дастаткова для працы актыўным грамадзянам па розных кірунках. Вельмі складана знайсьці тых, хто падтрымае новую партыю. Актыўныя грамадзяне альбо ўжо занялі сваё месца ў іншых партыях, альбо не жадаюць наагул займацца палітыкай», — сказаў Сліжэўскі.

Уладзімір Глод, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031