Знайсці
05.02.2019 / 11:096РусŁacБел

Лукашэнка сабраў на нараду эканамічны блок

Аляксандр Лукашэнка сабраў на нараду эканамічны блок краіны. На мерапрыемстве абмяркоўваецца спектр пытанняў — ад міжнароднага супрацоўніцтва да павышэння эфектыўнасці працы асобных прадпрыемстваў, піша БелТА

«Сёння традыцыйная нарада з эканамічным блокам нашай дзяржавы, ядром якога з'яўляецца ўрад. Паколькі пытанні, вынесеныя на нараду, датычацца і парламента, і Камітэта дзяржкантролю, Адміністрацыі прэзідэнта, іншых структур, мы запрасілі сюды кіраўнікоў (гэтых дзяржорганаў). Разгледзім некалькі законапраектаў, якія непасрэдна будуць уплываць на дзелавое асяроддзе. Яны датычацца і міжнароднага супрацоўніцтва, узаемадзеяння з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, мытных пытанняў», — акрэсліў тэматыку у сустрэчы кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, урад унёс прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы асобных прадпрыемстваў. «Хачу нагадаць: ніякіх паблажак быць не павінна.

І хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў па тых прадпрыемствах, якія раней не выканалі абяцанае. Толькі пасля таго, як (чарговы раз нагадваю) кіраўнікі (падобных прадпрыемстваў) пойдуць у месцы не надта аддаленыя, мы будзем разглядаць прапановы ў другі і трэці раз.

А так кіраўніцтва прадпрыемстваў сябе выдатна адчувае. Правалілі абяцанае, не вярнулі канкрэтна грошы ў бюджэт ці інвестару, а бюджэт за іх павінен зараз плаціць і адказваць па іх даўгах. Трэба было гэтую практык скончыць учора», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031