Знайсці
04.02.2019 / 20:56РусŁacБел

Жыхар Гродна папаўся п'яным за рулём, калі падвозіў збітую ім дзяўчыну

Гродзенца спынілі супрацоўнікі ДАІ п'яным за рулём. У аўтамабілі знаходзілася дзяўчына, якую кіроўца прадставіў як знаёмую, а насамрэч збіў на пешаходным пераходзе, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Пежо» для праверкі дакументаў кіроўцы спынілі ў Гродне позна вечарам 1 лютага. Мужчына быў п'яны. У машыне знаходзілася пасажырка, якую кіроўца прадставіў як сваю знаёмую. Аднак высветлілася, што мужчына толькі што збіў гэтую дзяўчыну на пешаходным пераходзе і вырашыў падвезці яе да бальніцы, не афішуючы ДТЗ. Пацярпелую шпіталізавалі, супраць кіроўцы праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031