Знайсці
04.02.2019 / 18:443РусŁacБел

У Калінкавічах мужчына прыйшоў на працу да жонкі і пагражаў яе калегам пісталетам

У Калінкавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага жыхара, які прыйшоў на чыгуначную станцыю з пісталетам і пагражаў работнікам таварнай канторы, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Сёння ў будынак чыгуначнай станцыі Калінкавічы прыйшоў мужчына з прадметам, які нагадваў пісталет.

Аказалася, што мясцовы жыхар 1978 года нараджэння прыйшоў на працу да сваёй былой жонкі і, дэманструючы пісталет, стаў пагражаць работнікам таварнай канторы. Мужчына быў п'яны. Яго затрымалі, пісталет (які аказаўся пнеўматычным, быў знешне падобны на пісталет Макарава) канфіскавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031