Знайсці
23.01.2019 / 16:031РусŁacБел

У Мінску тысяча чалавек рашылася праверыць, ці не дармаеды яны

З моманту адкрыцця 1 снежня доступу да базы не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян у «Адно акно» за атрыманнем індывідуальнага ідэнтыфікатара звярнуліся больш за тысячу мінчан, піша БелТА.

За паўтара месяца, з 1 снежня па 21 студзеня, ключ для ўваходу ў базу — лагін і пароль — выдадзены 1 086 грамадзянам. Найбольш у Фрунзенскім раёне — 312 чалавек, у Маскоўскім — 136, Першамайскім 132.

Нагадваецца, што з дапамогай лагіна і пароля можна аўтарызавацца на Адзіным партале электронных паслуг і даведацца толькі ў адносінах да сябе асабіста інфармацыю аб тым, ці зарэгістраваныя вы ў базе не занятых у эканоміцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031