Знайсці
23.01.2019 / 12:215РусŁacБел

Хто такая Наста Гусева, затрыманая па справе анархістаў? ФОТЫ

Тры чалавекі затрыманыя сілавікамі па справе графіці, якое нібыта намалявалі актывісты анархісцкага руху. Следчы камітэт пацвердзіў, што заведзеная крымінальная справа па артыкуле 341КК («Апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі»). Максімальнае пакаранне па артыкуле — арышт на 3 месяцы.

Мяркуецца, 22 снежня 2018 года анархісты намалявалі графіці з тэкстам пра тое, што супрацоўнікі міліцыі забіваюць грамадзян, а таксама з англамоўнай абрэвіятурай, унесенай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На Дзмітрыя Паліенку і яшчэ аднаго анархіста завялі крымінальную справу за графіці пра міліцыянтаў

Праваабаронцы называюць імёны затрыманых — гэта былы палітвязень Дзмітрый Паліенка, Яўген Чуліцкі, а цяпер дадалося яшчэ прозвішча Насты Гусевай. Хто гэтая дзяўчына, якая апынулася ў зняволенні?

Насці 21 год. Родам яна з Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Вучылася ў каледжы харчовай прамысловасці ў Сенніцы. Цяпер працуе па размеркаванні на Мінскім малочным заводзе №1 майстрам участка.

Да ўдзелу ў нацыянальным руху далучылася ў 2016 годзе. Актыўнічала пры «Моладзі БНФ» і «Маладым фронце». Брала ўдзел у абароне Курапатаў у 2017 годзе. Там яна пазнаёмілася з Сяргеем Пальчэўскім, тым самым, які лёг пад колы грузавіка, каб спыніць будаўніцтва. Потым у пары пачаліся рамантычныя адносіны.

У 2018 годзе Насці Гусевай было прысуджана 15 базавых велічынь за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Актывіст і цясляр Зміцер Дашкевіч кажа, Наста з'яўляецца прыхаджанкай пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік». Цікавіцца фатаграфіяй.

Апошнім часам яна падтрымлівала і актывістаў анархісцкага руху.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера