Знайсці
22.01.2019 / 16:1425РусŁacБел

Рыбку адпусцілі пад падпіску аб яўцы

Насцю Вашукевіч (Насцю Рыбку) і Аляксандра Кірылава (Алекса Лэслі) адпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання пад падпіску аб яўцы. Пра гэта «Ленте.Ру» паведаміў адвакат Канстанцін Кузьмін.

«Следства ва ўсім разабралася і нас адпусцілі. Умовы былі нармальнымі, я хачу толькі аднаго — з'ехаць», — заявіла Вашукевіч пасля выхаду з ІЧУ. Яе сустракаў муж, а Лэслі — жонка.

Вашукевіч і Кірылава затрымалі 17 студзеня ў Шарамеццева, куды яны прыляцелі пасля дэпартацыі з Тайланда, дзе ім далі ўмоўны тэрмін па справе аб арганізацыі секс-трэнінгу. Маскоўская паліцыя пацвярджала, што ім інкрымінуецца ўцягванне ў заняцце прастытуцыяй.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пракаментаваў журналістам даручэнне прэзідэнта неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі Настассі Вашукевіч.

— Усе даручэнні прэзідэнта, якія МЗС атрымлівае, выконваюцца беспярэчна, якасна і ў тэрмін, — заявіў Макей.

— Гэта значыць вызваленне Насці Рыбкі — вынік працы МЗС?

— Гэта комплексная заслуга. Яна вызвалена пад падпіску аб яўцы, яна можа прыляцець у Мінск, але павінна па першым патрабаванні з'яўляцца ў судзе, — растлумачыў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930