Знайсці
22.01.2019 / 14:3115РусŁacБел

Жыхар Драгічына 10 гадоў плаціў аліменты не на сваіх трох дзяцей. А потым засумняваўся

sudexpert.gov.by

У праваахоўныя органы звярнулася 40-гадовая жыхарка Драгічына. Жанчына паведаміла, што больш за тры месяцы на працягу года яе былы муж ухіляецца ад выплаты сродкаў на ўтрыманне траіх непаўналетніх дзяцей. А плаціць ён меўся з 2008 года.

Была распачата крымінальная справа, паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз (ДКСЭ).

Мужчына сваю віну ва ўхіленні ад выплаты аліментаў не прызнаў. Ён заявіў, што сумняваецца ў сваім біялагічным бацькоўстве ў дачыненні да траіх дзяцей. Для вырашэння пытання па ўсталяванні бацькоўства была прызначаная генетычная экспертыза. 

Вынікі ДНК-экспертызы расставілі ўсе кропкі над «i». Паводле заключэння эксперта ўпраўлення ДКСЭ па Брэсцкай вобласці, біялагічнае бацькоўства ў адносінах да траіх дзяцей выключана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930