Знайсці
21.01.2019 / 12:031РусŁacБел

Зніклых гродзенскіх падлеткаў знайшлі: гімназіст-алімпіяднік дабраўся да Масквы, а яго «калега» — да Магілёва

У Гродне двое хлопцаў-падлеткаў зніклі ў адзін і той жа дзень — 15 студзеня. 20 студзеня іх удалося знайсці, паведамляе Гродзенская міліцыя.

Аляксандр Чак. 

Спачатку супрацоўнікі Магілёўскай міліцыі пры ўзаемадзеянні з аператыўнікамі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама, а таксама пры садзейнічанні аператыўнікаў ГУУС Мінгарвыканкама ў Магілёве знайшлі Чака Аляксандра Вітальевіча 2001 года нараджэння. З маладым чалавекам усё добра.

Дзяніс Духанін. 

Таксама ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пры ўзаемадзеянні з паліцыяй горада Масквы вызначана месцазнаходжанне Духаніна Дзяніса Уладзіміравіча 2002 года нараджэння. Юнак знаходзіўся ў Маскве, з ім таксама ўсё добра.

Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031