Знайсці
18.01.2019 / 12:0319РусŁacБел

Макей: Гандляваць суверэнітэтам нельга

Уладзімір Макей, фота Волі Афіцэравай

У сучасных умовах турбулентнасці любой дзяржаве немагчыма выжыць у адзіночку, самастойна. Такі пункт гледжання выказаў журналістам кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей, піша БелТА.

Калі закранаць тэму ўдзелу краіны ў інтэграцыйных аб'яднаннях і разам з гэтым захавання суверэнітэту, то Уладзімір Макей не бачыць у гэтым ніякай супярэчнасці. «Нядаўна мы сустракаліся з маімі калегамі еўрапейскіх дзяржаў — міністрамі замежных спраў Аўстрыі, Венгрыі, і я цікавіўся іх меркаваннем на гэты конт. І, як мне здаецца, ёсць адназначнае выразнае разуменне адносна таго, што сёння, у турбулентную эпоху, выжыць адной дзяржаве самастойна немагчыма, — сказаў міністр, — асабліва невялікім і сярэднім дзяржавам, асабліва тым, якія не маюць магутных фінансавых рэсурсаў, вялікіх радовішчаў карысных выкапняў. Таму ёсць агульнае разуменне, што важна ўдзельнічаць у інтэграцыйных структурах, якія б прыносілі нейкія палітычныя, эканамічныя дывідэнды дзяржаве».

Пры гэтым, падкрэсліў Уладзімір Макей, ёсць дакладнае разуменне, што ні ў якім разе нельга гандляваць сваім суверэнітэтам. На першым месцы павінны стаяць нацыянальныя інтарэсы.

«Больш за тое, абодва еўрапейскія міністры сказалі, што сёння нават мала хто кажа аб дружалюбных дзяржавах, братэрстве ў міждзяржаўных адносінах. Сёння на першым месцы стаяць інтарэсы. І калі мы паглядзім на паводзіны некаторых вялікіх геапалітычных гульцоў, вялікія геапалітычныя дзяржавы, то мы бачым: для іх самае галоўнае прасоўванне і абарона сваіх нацыянальных інтарэсаў, пашырэнне ўплыву ў тым ці іншым рэгіёне». Міністр заўважыў, што ў дадзеным выпадку ён не мае на ўвазе нейкія канкрэтныя дзяржавы.

«Беларусь як невялікая, сярэдняя па памерах еўрапейская дзяржава павінна таксама думаць, як нам абараніць, адстаяць свае інтарэсы, не толькі захаваць, але і ўмацаваць нашы суверэнітэт і незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031