Знайсці
17.01.2019 / 12:094РусŁacБел

У Брэсце сабака каля паўгода ездзіў у аўтобусах у надзеі знайсці свайго гаспадара. І знайшоў!

Неабыякавыя людзі ўбачылі паведамленне пра тое, што сабаку шукаюць. З іх дапамогай гадаванец вярнуўся дадому.

Напярэдадні ў брэсцкіх пабліках «Укантакце» з'явілася фатаграфія сабакі, які едзе ў гарадскім аўтобусе. У паведамленні гаварылася, што, пакуль сабака катаецца ў аўтобусах, яго шукае гаспадыня. Тых, хто ўбачыць гэтага сабаку, прасілі прытрымаць яго і паведаміць уладальніцы, каб яна магла яго забраць.

Раніцай 16 студзеня мы звязаліся з жанчынай. Гаспадыня сабакі сказала, што ёй ужо тэлефанавалі і паведамілі, што жывёла знаходзіцца на Рэчыцы і яна можа прыехаць.

«Я скінула фатаграфію, і мне сказалі, што так, гэта ён. Калі мы прыехалі, я паклікала, як мы яго клічам, і ён адразу пазнаў. Ляцеў з такой хуткасцю — вам не перадаць », — распавядае шчаслівая гаспадыня.

Па словах жанчыны, свайго гадаванца яе сям'я страціла каля паўгода таму. Ехалі на машыне ў вёску, і ён выскачыў падчас прыпынку. Было гэта ўжо за горадам. Сабаку клікалі, але ён не вяртаўся і не адгукаўся. Так і з'ехалі без яго.

«Мы думалі, што ён наогул знік. Ужо не аднаго падобнага сабаку бачылі, але на мянушку яны не адгукаліся. А тут адзін скінуў сыну фота сабакі, які едзе ў аўтобусе. Па фатаграфіях — наш. Сын папрасіў, каб тыя, хто яе ўбачыць, прытрымалі і звязаліся са мной. Мне патэлефанавалі ўжо на наступны дзень», — кажа жанчына.

Характэрна, што сабака катаўся па аўтобусным маршруце №37, на якім раней ездзіў з гаспадарамі. Напэўна, шукаў па паху. Мяркуючы па расповедах відавочцаў, на кароткі час прыбіваўся да іншых людзей, а потым зноў адпраўляўся на пошукі. А калі ўжо з гаспадарамі прыехаў да свайго раёна, то пайшоў наўпрост да сваёй кватэры.

«Заўтра павядзём яго да ветэрынара. Ён паправіўся, укормлены. Але вельмі баіцца машын, хоць раней свабодна пераходзіў дарогу. Мора мянушак яму, напэўна, давалі, але на сваю адразу адгукнуўся. І лапу адразу даў. Усё ўспомніў», — распавяла жыхарка Брэста.

І ўрэшце папрасіла праз «БГ» перадаць падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія дапамагалі ёй шукаць любімца, у тым ліку дыспетчарам і кіроўцам аўтапарка.

Брэсцкая газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031