Знайсці
16.01.2019 / 17:566РусŁacБел

Амерыканская вядучая папракнула чарнаскурага калегу «прывілеямі белых» і зняславілася

Амерыканская тэлевядучая Арэва Марцін памылкова назвала свайго калегу Дэвіда Вэба беласкурым і абвінаваціла яго ў тым, што ён мае прывілеі ў адносінах да афраамерыканцаў, піша Daily Mail.

Фото: Fox News.

Інцыдэнт адбыўся ў эфіры радыёшоу Вэба. У праграме закранулі тэму нераўнапраўя пры прыёме на працу. Вядучы заявіў, што ніколі не сутыкаўся з расавай дыскрымінацыяй.

Марцін заявіла, што Вэб нічога не ведае пра цяжкасці, таму што з'яўляецца беласкурым. «Ты белы мужчына, у цябе ёсць адпаведныя прывілеі», — адрэзала яна.

«Арэва, не хачу Вам псаваць настрой, але Вы павінны былі лепш падрыхтавацца. Я чарнаскуры», — адказаў Вэб. Ён заўважыў, што такія здагадкі абразлівыя для людзей, якія старанна будуюць сваю кар'еру.

Марцін прыйшлося папрасіць прабачэння. Пазней яна адмовілася каментаваць інцыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930