Знайсці
27.12.2018 / 13:18РусŁacБел

Раналду і Мэсі патаннелі

flickr.com

Трансферны кошт форварда «Ювентуса» Крышціяну Раналду і форварда «Барселоны» Ліянэля Месі знізіўся за 2018 год. Адпаведную інфармацыю публікуе transfermarkt.com.

Кошт Мэсі ўпаў са 180 да 160 мільёнаў. Раналду патаннеў са 120 да 100 мільёнаў еўра. У 2018-м годзе 31-гадовы аргенцінец забіў 47 мячоў у 49 матчах ва ўсіх турнірах. Улетку гэтага года 33-гадовы партугалец перайшоў з «Рэала» ў «Ювентус» за 100 мільёнаў еўра. За новы клуб ён забіў 13 мячоў у 23 сустрэчах чэмпіянату Італіі і Лігі чэмпіёнаў.

Адзначым, што сёлета ўпершыню за 10 год ні Мэсі, ні Раналду не атрымалі «Залаты мяч».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера