Знайсці
17.12.2018 / 09:013РусŁacБел

Стваральнік папулярнага інтэрнет-сэрвісу Vine памёр ва ўзросце 35 гадоў

techcrunch.com

Адзін з заснавальнікаў дадаткаў Vine і HQ Trivia Колін Крол знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў Нью-Ёрку.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай яго смерці стала перадазіроўка наркотыкамі. Кролу было 35 гадоў.

Колін Крол пачынаў сваю кар'еру ў кампаніі Yahoo. У 2013 годзе разам з Домам Хофманам і Расам Юсупавым ён стварыў відэасэрвіс Vine, які дазваляе запісваць кароткія ролікі. Дадатак стаў адным з самых папулярных у App Store, ім карысталіся 200 мільёнаў чалавек. Пасля Vine быў набыты кампаніяй Twitter. У 2017 годзе ён быў закрыты. Апошнім праектам, над якім працаваў Крол, стала анлайн-віктарына HQ Trivia.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031