Знайсці
14.12.2018 / 11:113РусŁacБел

Лукашэнка пра адмену канцэрта расійскіх выканаўцаў: Я катэгарычны праціўнік камусьці закрываць рот

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў адмену канцэрта расійскага гурта IC3PEAK.

«Цэнзуры ні ў якім разе быць не павінна, але павінны быць унутраны аўтарскі самакантроль і ўменне выконваць баланс чорнага і белага, — патлумачыў ён расійскім журналістам. —

Я катэгарычны праціўнік камусьці закрываць рот.

І не толькі таму што я такі дэмакрат. Я зыходжу з прагматычнага пункту гледжання: усё гэта бессэнсоўна. І яшчэ горш — гэта на шкоду».

На думку кіраўніка дзяржавы, агульны дэпрэсіўны інфармацыйны фон наносіць вялікую шкоду грамадству. Часцяком гэта вызначае рэчаіснасць і ўжо сапраўды ніяк не спрыяе якасным зменам у жыцці чалавека.

«Час змяніўся. Амаль палова насельніцтва сядзіць у інтэрнэце, і яны там усё бачаць», — патлумачыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера