Знайсці
12.12.2018 / 11:4211РусŁacБел

Тэлеканал «Расія-24» расказаў пра «самага сучаснага» расійскага робата, а гэта быў чалавек у касцюме

У расійскім Яраслаўлі праходзіць форум «ПраеКТОрыЯ», дзе збіраецца «будучая інтэлектуальная эліта краіны». Туды сабралася больш за 500 школьнікаў з усёй Расіі.

На тэлеканале «Расія-24» выйшаў сюжэт, дзе гаварылася наступнае: «Магчыма, нехта з юнакоў прысвеціць сябе робататэхніцы. Тым больш, што на форуме ў іх ёсць магчымасць паглядзець на самых сучасных робатаў. Танцаваць робата Барыса ўжо навучылі. Прычым дастаткова някепска», — гаварылася ў рэпартажы.

Расійскія блогеры былі здзіўленыя, бо пра распрацоўку робата Барыса ніколі раней не паведамлялася. Простыя пошукі ў гугле паказалі, што гэта звычайны раставы касцюм «робата Алёшы». То бок гэта быў звычайны маскот, унутры якога знаходзіўся чалавек.

Ролік ужо выдалілі з ютуба тэлеканала «Расія-24». Сказаць, што тэлевізійшчыкі не ведалі, што гэта чалавек, нельга, бо ў сацыяльных сетках яны змяшчалі фоткі, дзе ў «робата Барыса» выразна бачная шыя.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031