Знайсці
18.12.2018 / 08:54РусŁacБел

18 снежня ў «Акадэмкнізе» — аўтограф-сесія гісторыка Змітра Дразда з кнігай «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча»

«Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак аўтограф-сесіі а 18.00.

Кніга прысвечана 210-годдзю беларускага класіка і змяшчае новыыя і малавядомыя факты з яго біяграфіі, а таксама звесткі пра яго родных і блізкіх ды іх час. Але гэта і кніга пра Беларусь — пра нашу гісторыю, напісаная беларусам для беларусаў.

Кніга ўводзіць у навуковы зварот дзясяткі новых фактаў і дакументаў з жыцця «самага вывучанага беларускага класіка», шмат з іх (з архіваў Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі) апублікаваныя ў «Таямніцах…» упершыню.

Аўтар руйнуе многія міфы, створаныя яшчэ пад уплывам савецкай ідэалогіі. Аспрэчвае ці ўдакладняе звесткі, якія ўжо трапілі ў энцыклапедыі і падручнікі. Значна пашырае геаграфію, звязаную з сям’ёй Марцінкевічаў: Вільня, Глуск, Слуцк, Слонім…

Чытач «Таямніц…» атрымае адказы на пытанні, якія стагоддзе не мелі адказаў. Ці быў Марцінкевіч «Дуніным»? Ці былі яго продкі датчанамі? Ці можна верыць ягонаму і ўвогуле любому дваранскаму радаводу? Як, калі і за што ён трапляў у турму? Ці выкрадаў ён сваю няпоўнагадовую нявесту?…

Адказы на гэтыя пытанні, а таксама новыя факты і дакументы ствараюць зусім новы, значна больш сучасны, цікавы і аб’ектыўны вобраз В. Дуніна-Марцінкевіча.

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930