Знайсці
08.12.2018 / 12:352РусŁacБел

У Беларусі з'явіўся першы дзіцячы разумны гадзіннік з галасавым памочнікам — абяцаюць беларускую мову

У Беларусі з'явіліся першыя ў свеце дзіцячыя смарт-гадзіннікі з падтрымкай галасавога памочніка Аліса ад Яндэкса, відэазванкоў і GPS-трэкінгу. Elari KidPhone 3G дасць магчымасць бацькам ведаць, дзе знаходзяцца іх дзеці, і заўсёды быць з імі на сувязі па тэлефоне, відэа ці праз галасавыя SMS. Аліса ж паклапоціцца пра тое, каб дзіця не сумавала і пастаянна развівалася.

Разумны гадзіннік цалкам кантралюецца са смартфонаў бацькоў праз спецыяльны дадатак. Месцазнаходжанне і гісторыю перасоўванняў дзіцяці можна ў любы момант убачыць дзякуючы трэкінгу.

Дзіця можа патэлефанаваць толькі дазволеным бацькамі кантактам, а таксама зладзіць з імі відэачат. На час заняткаў або ціхай гадзіны бацькі могуць дыстанцыйна пераводзіць гадзіннікі ў рэжым «на занятках», а ў выпадку экстранай сітуацыі дзіця можа скарыстацца трывожнай кнопкай SOS, апавяшчаючы адразу ўсіх «падпісаных» на яго дарослых.

Галасавы памочнік Аліса ў Elari KidPhone 3G гатовы адказваць на пытанні дзіцяці, умее рашаць матэматычныя задачы, гуляць у гарады, словы, «Заалогію», «Адгадай песню» і іншыя гульні, загадваць загадкі, жартаваць і распавядаць казкі.

Каманда Яндэкса навучыла Алісу лепш разумець дзіцячую гаворку і прапаноўваць кантэнт, які падыходзіць дзецям. У бліжэйшыя месяцы магчымасці Алісы будуць яшчэ больш пашыраны, у тым ліку яе навучаць беларускай мове.

Elari KidPhone 3G прадаецца ў салонах электронікі «5 элемент», «Связной», «Евросеть», «Техноплюс», а таксама ў інтэрнэт-гіпермаркеце «21 век».

Партнёрскі артыкул

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031