Знайсці
06.12.2018 / 10:269РусŁacБел

Міліцыя выступіла з чарговай заявай пра скульптуру гарадавога

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала чарговы тэкст, прысвечаны скульптуры гарадавога.

«У апошні час у цэнтры нездаровай увагі апынулася скульптурная кампазіцыя «Мінскі гарадавы», размешчаная насупраць будынка МУС на сталічнай вуліцы Гарадскі Вал. Дзёрзкая аплявуха, флэшмоб і сумніўныя сэлфі, хуліганскія выхадкі — чаго толькі не выпала на долю бронзавай фігуры гарадавога. Дзе ж тая мяжа дазволенага, пераступаючы якую чалавек становіцца правапарушальнікам?» — зазначаецца ў заяве.

«Для пачатку ўспомнім, што скульптурная група «Мінскі гарадавы» ўсталявана ў азнаменаванне 100-годдзя міліцыі Беларусі. У свой час гэтая ініцыятыва МУС прайшла неабходныя ўзгадненні з Міністэрствам культуры і Мінгарвыканкамам. Жанравая кампазіцыя служыць у тым ліку візуальным арыенцірам для размешчанага ў глыбіні двара музея міліцэйскага ведамства, — падкрэсліваюць у звароце. — Дарэчы, наведаць музей можа любы ахвотны. Знаёмства з гісторыяй міліцыі, у тым ліку ў суправаджэнні экскурсавода, абсалютна бясплатнае, патрабуецца толькі папярэдні запіс па тэлефоне 218-55-38. А цікавасць да экспазіцыі павышаная: у 2017 годзе тут пабывалі больш за 14,5 тыс. чалавек, за 11 месяцаў гэтага — больш за 12,3 тыс»

Сам вобраз гарадавога з'яўляецца часткай штодзённай гарадской культуры, увасабляе сабой узор законнасці і прыклад для пераймання, сцвярджаюць аўтары звароту. У гэтым ніколькі не сумняваюцца многія госці і жыхары сталіцы, якія штодня робяць сэлфі з бронзавым вартаўніком парадку пачатку ХХ стагоддзя.

«Нездаровы ажыятаж, наўмысна падаграваны сёння асобнымі грамадзянамі вакол скульптурнай групы, не мае нічога агульнага з нармальным і зразумелым жаданнем мінакоў дакрануцца да славутасці, сфатаграфаваць яе ці сфатаграфавацца разам з ёй. У рэшце рэшт, успомніць гістарычнае мінулае».

Абараняючы вулічную скульптуру, МУС згадвае ў тым ліку і пра Канстытуцыю Беларусі: «Спецыяльна спланаваныя акцыі і флэшмобы, правакацыі, датычныя «Мінскага гарадавога», інакш як імкненне атрымаць танны піяр разглядацца не могуць. Учынкі такога кшталту сведчаць у першую чаргу пра нявыхаванасць і невуцтва асоб, якія іх здзяйсняюць. У асобных жа выпадках яны могуць трактавацца як наўмыснае ігнараванне нормаў права. Бо абавязкам кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца выкананне яе Канстытуцыі і законаў. Пры іх парушэнні вінаватая асоба прыцягваецца да адказнасці (крымінальнай, адміністрацыйнай, грамадзянска-прававой і іншай)».

Міліцыя нагадвае, што парушэнне грамадскага парадку можа кваліфікавацца як хуліганства. «Заканадаўства не ўтрымлівае канкрэтнага пераліку хуліганскіх дзеянняў, і кожны факт ацэньваецца індывідуальна», — дадае прэс-служба МУС.

Падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў

Падлетка, які даў поўху гарадавому, апраўдалі: парушэння закону няма

Крыніцы: за іміджавы правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар

Міліцыя запрашае сфатаграфавацца з «Мінскім гарадавым»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031