Знайсці
15.11.2018 / 13:215РусŁacБел

У бальніцы памёр кіроўца мікрааўтобуса, які патрапіў у страшную аварыю на М10 у Гомельскай вобласці

30-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Фальксваген Транспортэр», які трапіў учора ў страшную аварыю ў Калінкавіцкім раёне, памёр у бальніцы, паведамілі TUT.BY інфармаваныя крыніцы.

Аварыя адбылася 14 лістапада каля 10.55 на 176-м км трасы М10 Мяжа РФ - Гомель - Кобрын. Мікрааўтобус VW Transporter выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з малакавозам.

У выніку ДТЗ пяць жанчын ва ўзросце 47, 43, 41, 40, 25 гадоў памерлі на месцы здарэння. Усе загінулыя пражывалі ў Петрыкаве. Кіроўца быў шпіталізаваны ў рэанімацыю, але выратаваць яго не ўдалося.

У аварыі з малакавозам на заснежанай трасе пад Калінкавічамі загінулі пяць жанчын

Смяротнае ДТЗ з пяццю ахвярамі: мікрааўтобус вёз жанчын з Петрыкава на рынак у Калінкавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031