Знайсці
14.11.2018 / 21:0441РусŁacБел

Расійскія школьнікі запусцілі чэлендж — пішуць на дошцы «Пуцін — злодзей»

Расійскія школьнікі і студэнты зладзілі чэлендж пасля навіны з Краснаярскага краю, дзе настаўніца адчытала дзесяцікласнікаў за фразу «Пуцін — злодзей» на дошцы, паведамляе «Сноб».

Чэлендж пачаўся ў суполцы «Сталингулаг» з фатаграфіі з чацвёртай школы Гусінаазёрска ў Бураціі.

У каментарах выклік прынялі вучні з Краснаярска, Ніжняга Ноўгарада, Краснадара. Краснаярскі школьнік, напрыклад, вырашыў пажартаваць, напісаўшы «Пуцін — злодзей» у рашэнні задачы па фізіцы.

Штуршком для акцыі стаў інцыдэнт, які адбыўся 12 лістапада ў адной са школ пасёлка Таёжны ў Расіі. Вучань напісаў на дошцы «Пуцін — злодзей». З-за гэтага настаўніца гісторыі і грамадазнаўства адчытала падлеткаў: пагражала паліцыяй і ўспамінала часы, калі за падобны ўчынак маглі расстраляць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930