Знайсці
30.10.2018 / 07:329РусŁacБел

Кінафестываль «Лістапад» адкрыюць Вера Палякова-Макей і Яўген Перлін, а талерку разаб'е Давыдзька

Тэлевядучы Яўген Перлін і актрыса, спявачка Вера Палякова-Макей стануць вядучымі цырымоніі адкрыцця ХХV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-сакратара кінафоруму Ірэну Кацяловіч.

Старт «Лістападу 2018» будзе дадзены 2 лістапада ў кінатэатры «Масква». Форум пачынаецца з чырвонай дывановай дарожкі.

Фільм адкрыцця — меладрама «Халодная вайна» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага. У цырымоніі будуць удзельнічаць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, афіцыйны прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД Таццяна Кавалёва, якая ўручыць спецыяльны прыз ад камітэта.

На правах старшыні кінафестывалю Генадзь Давыдзька сімвалічна адкрые форум, разбіўшы талерку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031