Знайсці
25.10.2018 / 13:3015РусŁacБел

Бізнэсмен Балабін: Аднаўлю гістарычнае аблічча хаты Караткевіча і перадам гораду

Дом Уладзіміра Караткевіча ў Оршы, які быў выстаўлены на продаж летам 2018 года, набыў уласнік «Пятага элемента» Андрэй Балабін.

Андрэй Балабін справа.Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by

Балабін — ураджэнец Оршы. У рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнэсмэнаў Беларусі ён займае 133-е месца. 

Кошт угоды — каля 10800 рублёў.

У каментары «НН» бізнэсмэн распавёў, навошта ён набыў гэтую хату і што будзе з ёй рабіць.

«Лічу, што падтрыманне праектаў у галіне культуры — абавязак кожнага беларускага бізнэсмена. 2018 год у Беларусі прысвечаны малой радзіме. Орша — горад, дзе я нарадзіўся, тут прайшло маё дзяцінства, гэта дарагое для мяне месца. Рады паўдзельнічаць у праекце, які папулярызуе мой горад і выдатных, таленавітых землякоў», — распавёў Балабін.

Ён збіраецца рэканструяваць дом, вярнуць яму гістарычнае аблічча.

«У маіх мэтах — перадаць абноўлены дом-музей роднаму гораду. Планавы тэрмін: 26 лістапада 2020 года да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка», — удакладніў бізнэсмен.

Кацярына Карпіцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031