Знайсці
22.10.2018 / 06:2012РусŁacБел

Памёр дыверсант, які сарваў ядзерную праграму нацыстаў

Foto: Atle Jørstad, Vg.no

У Нарвегіі ва ўзросце 99 гадоў памёр дыверсант Ёахім Ронеберг, які ў часы нямецкай акупацыі кіраваў аперацыяй «Ганерсайд» (Gunnerside), закліканай знішчыць вытворчасць цяжкай вады (D2O) на нарвежскім заводзе ў Веморку. Распрацоўка гэтага рэчыва, як паказвае Reuters, магла мець ключавое значэнне для наступнага развіцця атамных бомбаў.

Нарвежскія ўлады, як адзначае агенцтва, назвалі Ронеберга «кіраўніком смелага рэйду, які павінен быў сарваць ядзерныя амбіцыі нацысцкай Германіі». Для ўдзелу ў «Ганерсайдзе» Ронеберга, як нагадвае Reuters, выбраў брытанскі кіраўнік спецаперацый у ваенны час. Нарвежцу тады было ўсяго 23 гады, ён стаў самым маладым удзельнікам «Ганерсайда», члены якой у выніку праніклі на сакрэтны завод Norsk Hydro ў Веморку і знішчылі яго асноўныя часткі.

Гэта была ўжо другая спроба саюзнікаў перашкодзіць немцам вырабляць D2O. Першы падобны рэйд быў зроблены ў 1942 годзе і завяршыўся няўдачай — шматлікія дыверсанты не змаглі нават дабрацца да месца - усе яны былі захопленыя ў палон і забітыя. У сувязі з гэтым удзельнікі «Ганерсайда» пазней апісвалі сваю ўласную місію як «блізкую да самагубства».

Каб дабрацца да месца, члены групы, якую ўзначальваў Ронеберг, спачатку высадзіліся на парашутах на заснежанае горнае плато. Да завода Norsk Hydro яны ішлі на лыжах. Затым на прадпрыемстве дыверсанты зладзілі выбух. Каб схавацца ад наступнага пераследу, удзельнікі «Ганерсайда» прабеглі на лыжах сотні кіламетраў праз горы і схаваліся ў суседняй нейтральнай Швецыі.

Хоць гісторыкі і сумняюцца ў тым, што спецыялісты ў гітлераўскай Германіі змаглі б своечасова зрабіць ядзерную зброю, каб прадухіліць паражэнне Германіі, яны таксама прызнаюць, што ў 1943 годзе падобныя рызыкі вызначыць было нашмат складаней, заўважае Reuters, падкрэсліваючы аднак, што для ўдзельнікаў аперацыі «Ганерсайд» у той час гэта наўрад ці мела значэнне: сапраўдную мэту сваёй місіі яны, па дадзеных агенцтва, даведаліся нашмат пазней.

Ронеберг нарадзіўся ў 1919 годзе ў нарвежскім горадзе Олесун і пасля нямецкага ўварвання ў Нарвегію ў 1940 годзе збег у Вялікабрытанію. Там ён атрымаў ваенную падрыхтоўку.

Пасьля 1945 году Ронеберг стаў радыёжурналістам і рэдка распавядаў пра свае дасягненні ваеннага часу. У апошнія гады жыцця ён часта выступаў з лекцыямі, у якіх папярэджваў аб «разбуральнай сіле таталітарызму».

Пасля весткі аб смерці Ронеберга яго працу як у час, так і пасля вайны адзначыла прэм'ер-міністр Нарвегіі Эрна Сульберг. «Ён адзін з нашых вялікіх герояў», - сказала яна агенцтву NTB.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031