Знайсці
21.10.2018 / 21:4223РусŁacБел

У Слуцку жаніх па дарозе ў ЗАГС сутыкнуўся з міліцыянтам — і паскакаў на яго машыне ВІДЭА

Выпадак адбыўся ў Слуцку ў пятніцу, 19 кастрычніка. На відэа, якое апублікаваў kurjer.info, патрапіла сутыкненне машыны вясельнага картэжа і іншага аўтамабіля на вуліцы Віленскай, абодва рухаліся ў адным кірунку.

Жаніх ехаў у BMW. Кіроўца гэтай машыны рушыў з левай паласы ў правую. Па той жа паласе на высокай хуткасці ехала машына Saab.Па версіі ДАІ, BMW не саступіў дарогу аўтамабілю Saab супрацоўніка міліцыі.

У выніку жаніх, які знаходзіўся на пасажырскім сядзенні ў машыне картэжа і ехаў у ЗАГС на роспіс, страціў самакантроль, выйшаў з аўтамабіля і паскакаў па аўтамабілі Saab супрацоўніка міліцыі, пашкодзіўшы пры гэтым капот, дах і лабавое шкло (пашкоджанні апісаны па словах відавочцаў), перадае slutsk-gorod.by. З людзей ніхто не пацярпеў.

На гэтым канфлікт быў вычарпаны, кіроўца BMW і жаніх сваю віну прызналі. Па факце ДТЗ — адміністрацыйны пратакол, па факце пашкоджання аўтамабіля — крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Абодва кіроўцы цвярозыя. Ніхто не пацярпеў.

Пра абставіны здарэння ў газету «Кур'ер» паведаміў адзін з чытачоў, ён жа падзяліўся запісам з відэарэгістратара. Мужчына пажадаў не называць сваё імя.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

kurjer.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031