Знайсці
16.10.2018 / 11:3325РусŁacБел

Лукашэнка: Мы адкрылі вытворчасць легкавых аўто. Колькі там беларускага — мізэр

Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна развіваць імпартазамяшчэнне і змагацца з пасрэдніцтвам. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў сёння прэм'ер-міністру Сяргею Румасу, піша БелТА.

«Мы адкрылі вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Паглядзіце, колькі там беларускага — мізэр. А нам трэба, каб мы рабілі ўсе сваё. Давайце будзем рабіць там сядзенні для аўтамабіляў, хай з часам — рухавікі, трансмісіі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што беларускім прадпрыемствам трэба пераймаць сусветныя тэхналогіі, закупляць адпаведнае абсталяванне і вырабляць па імпартазамяшчэнні усё неабходнае.

«Гэтага хопіць на ўсё наша жыццё і нашым дзецям для развіцця эканомікі, — сказаў кіраўнік дзяржавы.— Мы яшчэ па імпарце столькі завозім, што ў вачах часам становіцца цёмна: ад зубачыстак да рухавікоў. Імпартазамяшчэнне — вельмі важнае пытанне. Нічога не трэба выдумляць, трэба ставіць станкі, тэхналагічнае абсталяванне і вырабляць камплектуючыя».

Закранаючы праблему пасярэдніцтва, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што яна часта становіцца асновай для карупцыйных схем.

«За што людзі ідуць у следчы ізалятар, а потым у турму, і перш за ўсё чыноўнікі? Усе павязаныя пасрэдніцкімі схемамі. І што дзівіць — у нас пасярэднікі нават на беларускую прадукцыю. У Мінску вырабляем, і праз пасярэдніка мінскія прадпрыемствы купляюць», - абурыўся ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031