Знайсці
13.10.2018 / 20:0370РусŁacБел

Андрэй Кураеў: З пункту гледжання Канстанцінопаля Мінск — чужая для Масквы тэрыторыя

Пра гэта протадыякан Андрэй Кураеў, адзін з найбольшых інтэлектуалаў РПЦ, сказаў у інтэрв'ю rosbalt.ru.

Пры канцы гутаркі пра магчымасці дасягнуць згоды між Канстанцінопалем і Масквой у пытанні ўкраінскай аўтакефаліі, ён раптам адзначыў: «Самае парадаксальнае: з пункту гледжання Канстанцінопаля, Мінск - гэта ўжо чужая для Масквы тэрыторыя. Раз адмяняецца Патрыяршая грамата 1686 года аб пераходзе Кіеўскай мітраполіі пад Маскву, то адмена тычыцца і Беларусі. Тады, у XVII стагоддзі, Рэч Паспалітая і Кіеўская мітраполія ўключалі ў сябе і беларускую тэрыторыю».

Што да ўласна перспектываў прымірэння з Канстанцінопалем, дык «Масква магла б выправіць сітуацыю, калі б яна прыняла гэтую дадзенасць. І стала б добрым і мірным удзельнікам працэсу станаўлення адзінай украінскай царквы.

Мы маглі б заявіць, што згодны з гэтай мэтай. Мы гатовыя на варыянт: няхай два подпісы патрыярхаў - грэцкага і нашага - будуць пад гэтым томасам. Наш ўклад у гэты працэс - мір. Нашых вернікаў і духавенства мы не будзем настройваць на канфлікт і на вайну. Гэта яшчэ не позна. Але, па-мойму, гэта не ў духу патрыярха Кірыла», — адзначыў Кураеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930