Лукашэнка 12 кастрычніка возьме ўдзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве. Туды прыедзе Пуцін
kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка прыме ўдзел у галоўных мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які 10-12 кастрычніка пройдзе ў Магілёве. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Плануецца, што разам з Уладзімірам Пуціным кіраўнік беларускай дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні форуму, тэма якога будзе прысвечана прыярытэтным кірункам развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва. Чакаецца, што пленарнаму пасяджэнню будзе папярэднічаць асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін, падчас якой Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера