Знайсці
09.10.2018 / 10:219РусŁacБел

У Беларусі плануюць дастаўляць пошту мультыкоптарамі

Пра гэта ў інтэрв'ю «Сельскай газеце» распавёў генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Уладзімір Матусевіч.

Мультыкоптэр, прадэманстраваны на «Tibo 2018», tibo.by

«На выставе «Tibo 2018» мы прадэманстравалі мультыкоптар, які здольны дастаўляць пошту. Зараз прапрацоўваем усе заканадаўчыя і арганізацыйныя аспекты практычнага прымянення такіх апаратаў. Пакуль можна казаць пра перспектыву, кропкавыя праекты», — адзначыў Уладзімір Матусевіч.

Апараты могуць выкарыстоўвацца для дастаўкі пошты і друкаваных СМІ ў аддаленыя і цяжкадаступныя населеныя пункты, а таксама для арганізацыі максімальна хуткай дастаўкі падчас надзвычайных, няштатных сітуацый.

«Масавае выкарыстанне іх сёння з эканамічнага пункту гледжання неабгрунтавана. У той жа час, улічваючы хуткае развіццё новых фарматаў дастаўкі, мяркую, што ўжо ў сярэднетэрміновай перспектыве ў такіх апаратаў знойдзецца будучыня», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930