Знайсці
27.09.2018 / 06:4931РусŁacБел

Нашчадкі шляхты расказваюць пра жыццё ў фальварку ВІДЭА

Амерыканцы ў Брукліне цэхкалі языкамі, калі бачылі, як танцуе жанчына з-пад Смаргоні. У савецкія часы яна знішчыла фатаграфіі, зробленыя ў ЗША. І толькі плакала, калі дзеці прасілі расказаць пра Амерыку. А ейныя дочкі ўвесь час марылі, што выедуць у ЗША і там знойдуць сабе мужоў.

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» спаткалася на Смаргоншчыне са спадарыняй, якая ў дзяцінстве выхоўвалася ў заможным фальварку. Ейная сям’я мела 100 гектараў зямлі, якую купіла, вярнуўшыся з Амерыкі. Вяскоўцы наймалі парабкаў і мелі служанку. Пані Станіслава распавяла, як весялілася моладзь у ейным фальварку і як прыкінулася нямой перад хлопцамі.

Калі Заходнюю Беларусь далучылі да Савецкага Саюзу, бацька пані Станіславы падкупіў залатымі пярсцёнкамі калгаснага старшыню, каб іх не вывезлі ў Сібір. Не можа забыць пані Станіслава і таго, як падчас вайны да ейнай сям'і прыходзілі «белыя партызаны» і страшылі родных.

Некалі шляхта Вялікага Княства Літоўскага любіла адпачываць, збіраючыся і расказваючы адно аднаму разнастайныя гісторыі. Адчуць клімат шляхецкай гавэнды ды паслухаць успаміны пра даўнейшыя часы запрашае праграма «Вяскоўцы» і вядоўца Віктар Шукеловіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031