Знайсці
25.09.2018 / 06:246РусŁacБел

Навальны арыштаваны яшчэ на 20 сутак

Сіманаўскі суд Масквы прысудзіў палітыка Аляксея Навальнага да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 20 сутак, які толькі перад гэтым адбыў 30-дзённы арышт

Раней паліцыя склала на апазіцыянера адміністрацыйны пратакол па частцы 4 артыкула 20.2 КаАП (парушэнні пры правядзенні мітынгу, якія пацягнулі прычыненне шкоды здароўю чалавека або маёмасці).

Новае адміністрацыйная справа звязана з мітынгамі 9 верасня супраць пенсійнай рэформы, падчас якіх Навальны знаходзіўся ў спецпрыёмніку. Палітыка прызналі вінаватым у публікацыі анонсу акцыі 7 жніўня, а таксама твітах і відэароліку 24 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера