Знайсці
18.09.2018 / 17:2444РусŁacБел

«Нязыгар»: 21 верасня Лукашэнка назаве Пуціну імя свайго пераемніка

Ананімны расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар» парадаваў новым «шыкоўным інсайдам» па беларускім пытанні.

«21 верасня Лукашэнку чакаюць у Сочы. Запланавана сустрэча Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з удзелам прэм'ер-міністраў і віцэ-прэм'ераў дзвюх краін.

Як кажуць, Лукашэнку далі час падумаць і ён павінен будзе паведаміць Пуціну імя свайго пераемніка. Далейшае яго знаходжанне як і працяг сямейнай дынастыі адхілілі», — адзначае «Нязыгар».

Ужо некалькі месяцаў тэлеграм-канал «Нязыгар», які мае 175 тысяч падпісчыкаў, вядзе інфармацыйную атаку на беларускія ўлады, а таксама незалежнае грамадства. Калі першыя «злівы» яшчэ здаваліся праўдападобнымі, то наступныя здаюцца ўсё болей з жанру «фэнтэзі».

Менавіта «Нязыгар» інфармаваў пра «інсульт» Лукашэнкі, а таксама пра тое, што Румас хоча цалкам выкараніць рускую мову з працы ўрада. Чытаючы такія «інсайды», толькі і хочацца, што пакруціць пальцам ля скроні.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031