Знайсці
13.09.2018 / 12:3317РусŁacБел

Тэмпература пачне паніжацца: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў выходныя

«У апошні дзень працоўнага тыдня надвор'е пачне мяняцца, тэмпературны фон пачне паніжацца і наблізіцца да сярэдніх шматгадовых значэнняў», — распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 14 верасня, па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Ноччу будзе +7—13, днём +15—21. Па паўднёвым усходзе краіны ноччу будзе +14—16, днём паветра прагрэецца да +22—27.

У суботу, 15 верасня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +6 па поўначы да плюс +15 па поўдні краіны. Днём будзе ў асноўным +14-21, па Гомельшчыне —+ 22-25

У нядзелю тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у прахалоднай паветранай масе. Надвор'е палепшыцца, але стане халадней. Днём будзе +15—22.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930