Знайсці
11.09.2018 / 11:5912РусŁacБел

Апытанне ІАЦ: 91,5% моладзі атрымлівае інфармацыю з інтэрнэта

У інтэрнэце з'явіліся дадзеныя сацыялагічнага апытання сярод моладзі, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта ў ІІ квартале гэтага года. 

Моладдзю лічацца людзі ад 14 да 30 год, іх у краіне 1 921 075 чалавек. 

Апытанне мела на мэце вызначыць, адкуль моладзь бярэ інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і свеце, адначасова можна было абіраць некалькі варыянтаў адказу. 

Па выніках стала вядома, што абсалютная большасць моладзі — 91,5% — атрымлівае інфармацыю з інтэрнэта. 43,5% рэспандэнтаў глядзіць яшчэ і тэлебачанне. 

Таксама ІАЦ прыводзіць лічбы агулам па насельніцтве: 60,5% беларусаў атрымліваюць інфармацыю з інтэрнэта, пры гэтым тэлебачанне глядзяць 72%. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031