Знайсці
11.09.2018 / 06:268РусŁacБел

Прэзідэнт Калумбіі назваў улады Венесуэлы нікчэмнай дыктатурай

Wikimedia Commons

Прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке заявіў, што лічыць ўлады Венесуэлы «нікчэмнай дыктатурай», і заклікаў увесь лацінаамерыканскі кантынент падтрымліваць намаганні, накіраваныя на барацьбу з гуманітарным і міграцыйным крызісам у Венесуэле. Пра гэта ён паведаміў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў горадзе Панама па выніках перамоў са сваім панамскім калегам Хуанам Карласам Варэла Радрыгесам.

«Мы заўсёды будзем захоўваць прынцып добрасуседства з венесуэльскімі братамі, але сёння як ніколі трэба расплюшчыць вочы свету і папярэдзіць аб міграцыйным крызісе, які быў выкліканы нікчэмнай дыктатурай [Нікаласа Мадура], - заявіў Дуке. - Няхай гэта стане падставай для таго, каб сказаць, што неабходная салідарнасць усяго кантынента для супрацьстаяння гуманітарнаму крызісу, які мы перажываем [зараз] з-за венесуэльскай дыктатуры, якая прывяла да беспрэцэдэнтнага зыходу [мігрантаў] на нашым кантыненце», піша tass.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031