Знайсці
05.09.2018 / 12:303РусŁacБел

У ДНР абвясцілі ў вышук відавочцаў забойства Захарчанкі ў кафэ

Міністэрства ўнутраных спраў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) абвясціла ў вышук двух чалавек, якія знаходзіліся ў данецкім кафэ «Сепар» падчас выбуху, які забраў жыццё Аляксандра Захарчанкі. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

На сайце ведамства апублікаваны фотаздымкі двух мужчын. Міністэрства просіць названых асоб і людзей, якія маюць якую-небудзь інфармацыяй пра іх, звярнуцца ў найбліжэйшы аддзел паліцыі.

Захарчанка загінуў у цэнтры Данецка ў выніку выбуху ў кафэ «Сепар» 31 жніўня. Яго целаахоўнік памёр у бальніцы на наступны дзень. Раненні атрымалі 12 чалавек, у тым ліку «міністр даходаў і збораў» рэспублікі Аляксандр Цімафееў.

Улады самаабвешчанай рэспублікі назвалі гэта тэрактам. Часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка ДНР прызначылі віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Трапезнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031