Знайсці
05.09.2018 / 12:1618РусŁacБел

Знішчана знакамітая вярба на ўваходзе ў парк Горкага ў Мінску

Вольга Чакулаева, facebook.com/olga.chekulaeva.3

У мінскім парку Горкага знішчылі знакамітую вярбу на цэнтральным уваходзе. Разгалістае дрэва некалькі дзесяцігоддзяў сустракала наведвальнікаў парка і было адной з яго візітовак. Фотаздымкі таго, як прадстаўнікі «Зелянбуда» пілуюць і вывозяць вярбу, апублікавала ў «Фэйсбуку» Вольга Чакулаева, піша Еўрарадыё.

Начальнік Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага Руслан Касевіч распавёў Еўрарадыё, што для вярбы не было іншага лёсу, акрамя вырубкі:

«Дрэва прыйшло ў непрыгоднасць. Ёсць акт абследавання з Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На дрэве ёсць гніль і пашкоджанні, а два тыдні таму абвалілася велізарная галіна. Вярба прадстаўляла небяспеку для наведвальнікаў парка».

Па словах чыноўніка, замест вярбы прадугледжаны кампенсацыйныя пасадкі. Будзе гэтае невялікае маладое дрэва ці перасаджанае дарослае — пакуль невядома.

Лідар грамадскай ініцыятывы «Гарадскі ляснічы» Ігар Корзун пацвердзіў Еўрарадыё, што вярба магла быць хворай. «Але ёсць вялікае пытанне: ці даглядалі гэтае дрэва належным чынам? Побач вялікая дарога [васьміпалосны праспект Незалежнасці. — Еўрарадыё] — цалкам верагодна, што дрэва магло захварэць, — распавядае Ігар Корзун. — І яшчэ адно пытанне: што з’явіцца на месцы спілаванага дрэва? Бо калі там з’явіцца нейкі тонкі дубчык, дык які ў гэтым сэнс?»

Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031