Знайсці
28.08.2018 / 22:4840РусŁacБел

З'явіліся першыя ФОТЫ расійскага прэм'ера Мядзведзева пасля яго працяглай адсутнасці

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў упершыню, пасля таго, як атрымаў «спартыўную траўму», папрысутнічаў на працоўнай сустрэчы. Ён правёў перамовы з часова выконваючым абавязкі губернатара Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, паведамляецца на сайце ўрада Расіі.

Фота: урад Расіі.

На мінулым тыдні СМІ паведамілі пра «знікненне» кіраўніка расійскага ўрада, якога, па іх даных, «не бачылі ўжо дзевяць дзён». Выданне «Праект» паведамляла, што адмянілі «шмат важных мерапрыемстваў», запланаваных у графіку Мядзведзева.

Фота: урад Расіі.

Пазней у прэс-службе кабінета міністраў адсутнасць прэм'ера растлумачылі яго спартыўнай траўмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031