Знайсці
22.08.2018 / 16:0818РусŁacБел

У Мексіцы ўзаконілі сэкс на вуліцы і ў публічных месцах

Улады аднаго з найбуйнейшых гарадоў Мексікі дазволілі сэкс у публічных месцах, піша NBC Washington.

У трэцім па велічыні эканамічным цэнтры Мексікі, паўтарамільённай сталіцы штата Халіска Гвадалахары, мясцовы савет зняў забарону на сэкс на вуліцы і ў публічных установах.

Цяпер паліцыя не зможа штрафаваць і затрымліваць эксгібіцыяністаў і людзей, якія займаюцца сэксам на публіцы, у аўтамабілях ці іншых месцах, дзе яны могуць апынуцца на вачах у старонніх.

Адзіным абмежаваннем цялесных уцех могуць выступіць скаргі мясцовых жыхароў. Але і тады сэксаголікам проста прапануюць перайсці ў іншае месца.

Матывуючы такое рашэнне, улады горада паведамілі, што зняцце забароны дазволіць мясцовым беднякам займацца сэксам, не марнуючы грошы на бардэлі і гасцініцы. А ў паліцыі з'явіцца больш часу на расследаванне сур'ёзных злачынстваў.

Чыноўнікі разлічваюць і на прыток новых турыстаў, прыцягнутых незвычайным відовішчам.

Праціўнікі закона заявілі, што зняцце забароны акажацца на руку гвалтаўнікам і педафілам, а сам сэкс на публіцы яны лічаць амаральным.

nina.nn.by, фота ruanava.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031