Знайсці
12.08.2018 / 13:543РусŁacБел

Забойства бацькі трыма дочкамі ў Маскве было старанна спланаваным

Нагадаем, тры родныя сястры — ва ўзросце 17, 18 і 19 гадоў — былі затрыманыя 2 жніўня ў Маскве за забойства свайго бацькі. Паведамлялася, што 52-гадовы Міхаіл Хачатуран ўжываў наркотыкі і ўвесь час пагражаў дочкам расправай. У яго аўтамабілі знайшлі два кілаграмы наркотыкаў і зброю. Фініш гісторыі быў такі: бацька здолеў выбегчы ў пад'езд, аднак ад страты крыві страціў прытомнасць і памёр.

У нядзелю, 12 жніўня, блізкая да следства крыніца паведаміла агенцтву «Інтэрфакс», што забойства было старанна спланаваным, перадае Лента.ру.

Паводле следства, сёстры нанеслі бацьку 35 раненняў, потым дзве з іх тым жа нажом парэзалі сабе рукі, каб прадставіць сітуацыю як самаабарону. Ананімны суразмоўца назваў дзяўчат «няпростымі».

Міхаіл Хачатуран.

Паведамлялася таксама, што медыцынская экспертыза не выявіла доказаў сэксуальнага гвалту Міхаіла Хачатурана над дочкамі. Гэта супярэчыць іх сведчанням.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031