Знайсці
10.08.2018 / 13:04РусŁacБел

12 і 13 жніўня ў беларускім небе — Персеіды: самы прыгожы метэорны паток года

У жніўні Зямля праходзіць праз метэорны паток Персеіды. Калі неба яснае, за гадзіну на ім можна пабачыць дзясяткі знічак.

Пік метэорнага патоку сёлета прыпадзе на ночы з 11 на 12 і з 12 на 13 жніўня. 

Глядзець на Персеіды лепш за межамі населеных пунктаў: вулічныя ліхтары і святло з вокнаўперашкаджаюць бачыць метэоры ва ўсёй прыгажосці.

Персеіды - метэорны паток, які з'яўляецца штогод у жніўні з сузор'я Персея. У атмасферу Зямлі на хуткасці каля 59 км/с уваходзяць дробныя часціцы хваста каметы Свіфта-Тутля. Сама камета, ядро якой дасягае 26 км у дыяметры, набліжаецца да Зямлі раз на 135 гадоў (апошні раз — у 1992). Аднак праз шлейф пакінутых ёю пылавых часціц Зямля праходзіць штогод 17—24 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031