Знайсці
10.08.2018 / 10:26РусŁacБел

Лідары Паўночнай і Паўднёвай Карэі збіраюцца сустрэцца

Прадстаўнікі Сэулу і Пхэньяну правялі перамовы ў Паўднёвай Карэі і пачалі падрыхтоўку да новай двухбаковай сустрэчы. Яна прызначаная на 13 жніўня ў памежным пункце Пханмунджом, піша радыё «Свабода» са спасылкай на паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

Паводле дадзеных агенцтва, на перамовах будзе абмяркоўвацца выкананьне дэклярацыі, прынятай лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам і прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам на саміце 27 красавіка. Апроч іншага, бакі маюць намер абмеркаваць падрыхтоўку наступнай сустрэчы на найвышэйшым узроўні.

Прадстаўнікі дзьвюх краін таксама абмеркавалі мадэрнізацыю і аб’яднаньне чыгунак, раз'яднаных пасьля Карэйскай вайны 1950-53 гадоў. Акрамя таго, ідзе гаворка пра аднаўленьне ўчастку аўтамабільнай дарогі, якая злучае Пхэньян і Сэул.

Падчас саміту 27 красавіка 2018 лідэры абвясьцілі пра намер падпісаць мірную дамову, якая афіцыйна пакладзе канец стану вайны паміж дзьвюма краінамі. Акрамя таго, Пхэньян і Сэул абвясьцілі пра пачатак работ над поўным ядзерным раззбраеньнем на Карэйскім паўвостраве.

Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім лідэрам, які наведаў Паўднёвую Карэю з 1953 году. Тады было заключанае перамір’е ў карэйскай вайне, аднак мірная дамова дагэтуль не падпісаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031