Знайсці
07.08.2018 / 12:5815РусŁacБел

Навукоўцы: меней спіце — здаравейшымі будзеце

Вынікі эксперыменту паказалі, што людзі, якія спалі ў сярэднім па 10 гадзін у суткі, на 30% часцей паміралі ў маладзейшым веку, чым тыя, хто спалі толькі па сем.

Працяглы сон негатыўна ўплывае на здароўе чалавека. Да такой высновы прыйшла група навукоўцаў, паведамляе газета The Daily Telegraph.

Раней лічылася, што пастаянны недасып павялічвае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і дыябету, спрыяе павышэнню артэрыяльнага ціску і набору лішняй вагі.

Аднак апошняе даследаванне, праведзенае брытанскімі спецыялістамі з Кілскага ўніверсітэта, абвяргае сцвярджэнне. Вынікі эксперыменту, у якім бралі ўдзел 3 млн чалавек, паказалі, што людзі, якія спалі ў сярэднім па 10 гадзін у суткі, на 30% часцей паміралі ў маладзейшым веку, чым тыя, хто спаў толькі па 7 гадзін.

Акрамя таго, сон працягласцю ў 10 гадзін павялічвае верагоднасць інсульту на 56%, павышае рызыку заўчаснай смерці ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў на 49%, а ад ішэмічнай хваробы сэрца - на 44%.

Як сведчаць спецыялісты, медыкам варта надаваць больш увагі абследаванню пацыентаў, якія спяць па 8 гадзін і больш. Гэта звязана з тым, што ў іх павялічваецца верагоднасць узнікнення хвароб сэрца і сасудаў, а таксама абструктыўнага апноэ сну - сур'ёзнага захворвання, пры якім спыняюцца дыхальныя рухі.

Існуе некалькі пунктаў гледжання на прычыны негатыўнага ўздзеяння празмернага сну на арганізм чалавека. Па некаторых ацэнках, ён уплывае на здольнасць мозгу выпрацоўваць адмысловыя хімічныя рэчывы (сератанін і дафамін), якія могуць выклікаць дэпрэсію.

Шэраг спецыялістаў мяркуе, што доўгае ляжанне выклікае аслабленне цягліц, а таксама выклікае болі ў спіне і суставах.

Больш за тое, змяняюцца біялагічныя рытмы, што, у сваю чаргу, парушае нармальную працу арганізма.

Тым не менш навукоўцы не выключаюць, што ў асобных выпадках працяглы сон выкарыстоўваецца ў якасці лекаў і рэабілітацыі арганізма. У прыватнасці, многія людзі, якія пакутуюць на дэпрэсію, выкарыстоўваюць яго як сродак аднаўлення жыццёвых сіл. Найбольш аптымальным для здароўя даследчыкі называюць сон працягласцю 7-8 гадзін у суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031